Кнуд I Гардэкнуд
Кнуд I Гардэкнуд (па-дацку: Knud 1. Hardeknud; 880-я — 948?) — першы кароль Даніі (каля 916 — 948?) з дынастыі Кнутлінгаў.
Згодна са сьведчаньнем Адама Брэмэнскага са словаў дацкага караля Свэна II Эстрыдсэна, Данія была заваявана ў 880-я швэдзкім правадыром Волафам з сынамі, які ўсталяваў сваю дынастыю замест старажытнай дынастыі Скьёльдунгаў. Пасьля сьмерці Волафа краінай адначасова кіравалі два яго сыны, а каля 915 г. каралём стаў унук Волафа Сыгтругг.
Кнуд нарадзіўся ў 880-я гады. Яго бацька Свэн зьяўляўся (магчыма, прыёмным) унукам легендарнаму Рагнару Лодбраку (Скураныя штаны). Адам, паведамляе, што Кнуд прыйшоў у Данію каля 916 г. з «Nortmannia», што магло азначаць як Нарвэгію, так і Нармандыю, ці нават Усходнюю Ангельшчыну, і зрынуў караля Сыгтругга. Хутчэй за ўсё, ён паходзіў з дынастыі Інглінгаў. Пасьля гэтага Кнуд уладарыў каля 30 гадоў.
У 948 г. архіяпіскап Брэмэна прызначыў у Данію трох эпіскапаў, але хутчэй за ўсё сам Кнуд быў, у лепшым выпадку, абыякавы да хрысьціянства.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Папярэднік адсутнічае |
Кароль Даніі 916—948 |
Наступнік Горм Стары |