Гардэкнуд
Гардэкнуд (па-дацку: Knud 3. Hardeknud, па-ангельску: Harthacanute, Canute II;1018[1] або 1020[2] — 8 чэрвеня 1042) — кароль Даніі (з 1035 г.) й Ангельшчыны (з 1040 г.)
Гардэкнуд быў адзіным законным сынам Кнуда Вялікага й Эмы Нармандзкай. Кнуд абвесьціў яго сваім спадчыньнікам у абход старэйшых братоў, аднак пасьля яго сьмерці ўладу ў Альгеншчыне захапіў Гаральд. Гардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі й ня мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку Нарвэгіі. Пасьля таго як Гардэкнуд падпісаў дамову з новым каралём Нарвэгіі Магнусам I Высакародным, што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадцы на Ангельшчыне. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а зьявіўшыся на выспах улетку Гардэкнуд, згодна з англасаксонскай хронікай, загадаў вынуць цела нябожчыка й кінуць яго ў балота.
Гардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком, што тычыцца Ангельшчыны. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі зь ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («дацкія грошы»). Гэта прывяло да паўстаньня ва Ўустэры ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі хускарлаў караля, што прыйшлі за зборам падаткаў. Паўстаньне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль што зруйнаваны. Гісторыя лэдзі Гадыве адносіцца менавіта да гэтага часу.
У стаўленьні да сваёй сям’і Гардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылцы ў Нармандыі іншага брата Эдўарда (сына Эмы Нармандзкай і Этэльрэда II), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве й спадчыньнікам.
Гардэкнуд ня быў ажанаты й ня меў дзяцей, таму калі ён у чэрвене 1042 году нечакана памёр на адным са сьвяткаваньняў, ангельцы абвесьцілі Эдўарда сваім каралём, у той час калі ў Даніі разгарнулася барацьба паміж Магнусам Нарвэскім й Свэнам II.
Разам з Гардэкнудам скончылася эпоха дацкіх каралёў у Ангельшчыне.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардэкнуд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Кнуд Вялікі |
Кароль Даніі 1035—1042 |
Наступнік Магнус I |
Папярэднік Гаральд |
Кароль Ангельшчыны 1040—1042 |
Наступнік Эдўард Спавяданьнік |
|