Гаральд Сінязубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаральд Сінязубы
Harald Blåtand
Harald Blaatand.jpg
Хрышчэньне Гаральда манахам Попам. Рэльеф пачатку XIII стагодзьдзя[1]
Кароль Даніі
к. 958 — к. 986
Папярэднік Горм Стары
Наступнік Свэн Вілабароды
Кароль Нарвэгіі
к. 970 — к. 975/986
Рэгент Хакан Сыгурдсан
Папярэднік Гаральд Шэрая Скура
Наступнік Свэн Вілабароды
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 935
Памёр 986/87
Каралеўскі дом Гормы
Дынастыя Кнютлінгі
Жонкі Гірыта Швэдзкая
Това
Бацька Горм Стары
Маці Тыра Данэбад

Гаральд Сінязубы Гормсан (па-старажытнанарвэску: Haraldr blátǫnn Gormsson, па-дацку: Harald Blåtand Gormsen) (нар. к. 935—986/987) — Кароль Даніі ды Нарвэгіі. Сын караля Горма Старога і Тыры.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большы зь Елінгавых камянёў з надпісам, датычным Гаральда

Лічыцца (хоць гэты факт спрэчны), што за Гаральдам Данія была навернутая ў хрысьціянства. Паводле Відукінда Корвскага, сучасьніка караля і Ота I, Гаральд быў ахрышчаны «клерыкам на ймя Попа»[2]. Адам Брэмэнскі праз 100 гадоў па Гаральдавай сьмерці ўжо пісаў, што дацкі кароль быў гвалтоўна навернуты імпэратарам Отам I пасьля паразы ў бітве[3]. Аднак Відукінд ня згадвае пра гэтую падзею нічога. Праз чатыры стагодзьдзі сага «Зямное кола» згадвае, што Гаральда разам з графам Хаканам ахрысьціў Ота II[4].

Так ці інакш, у 960-я рокі, неўзабаве пасьля свайго навяртаньня, Гаральд перазахаваў труну бацькі ў царкве побач з паганскім курганом, у якім той быў пахаваны першапачаткова, і паставіў у ягоны гонар адзін з рунічных камянёў[5].

Каралеўства Гаральда (чырвоным), ягоныя васалы і хаўрусьнікі (жоўтым), як выкладзена ў «Зямным коле», Сазе пра Кнютлінгаў ды іншых сярэднявечных скандынаўскіх творах

Каб узмацніць сваю ўладу, Гаральд рэканструяваў фартэцыю ў Арасе (цяпер Оргус) у цэнтры свайго каралеўства, а таксама збудаваў пяць кругавых фартэцыяў у стратэгічных мясьцінах па радыюсе ад Арасу: Трэльлебор на востраве Зэляндыя, Борэрынг ва ўсходняй Зэляндыі, Нонэбакен на Фюне, Фюркат на Хімэрляндзе (паўночная Ютляндыя) і Огерсбург ля Лімф’ёрду.

Таксама ён збудаваў найстарэйшы вядомы мост у паўднёвай Скандынавіі 5 мэтраў шырынёю і 760 даўжынёю.

Браў удзел у замежных выправах, дапамагаў Рычарду Бясстрашнаму ў 945 і 963, а ягоны сын захапіў Зэмляндыю. Пасьля забойства караля Гаральда Шэрая Скура нарвэжцы трапілі ў падпарадкаваньне да Гаральда Сінязубага.

У выніку паразы свайго войска ад немцаў у 974 пад Данэвірке ён страціў кантроль над Нарвэгіяй, пасьля чаго немцы вярнуліся на землі паміж Скандынавіяй і Нямеччынай. У 983 року яны былі выгнаныя адтуль бодрыцкімі і Гаральдавымі войскамі, але неўзабаве Гаральд I быў забіты ў паўстаньні, паднятым ягоным сынам Свэнам.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Гірыта Швэдзкая, дзеці:
  2. Тора (Това), дачка Мсьцівіра.

Мянушка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаральдава мянушка «Сінязубы» (ст.-нарв. blátǫnn) ўпершыню занатаваная ў «Роскільскай хроніцы» 1140 року[6]. Як тлумачылася, Гаральд меў заўважны хворы зуб, які выглядаў «сінім» (што азначала «цёмным»).

Паводле іншага тлумачэньня, у Ангельшчыне яго называлі тэнам (валадаром)(en) (перакручанае ад «анг. tan»), адкуль гэтая мянушка перайшла назад у старанордзкую мову). Атрымлівалася, што цалкам ягоная мянушка азначала «цёмны валадар»[7].

Трэцяя тэорыя, агучаная захавальнікам Елінгавых камянёў Хансам Оле Мат’есанам, што Гаральд паўсюдна насіў сіняе адзеньне. Сіні колер быў самы дарагі, дык такім чынам кароль нібыта падкрэсьліваў уласную каралеўскую годнасьць.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лягатып Bluetooth з рунамі H і B

У гонар гэтага караля названы бяздротавы пратакол сувязі «Bluetooth», прызначаны дзеля злучэньня кампутараў, мабільных тэлефонаў, пляншэтаў, друкарак і да т. п. Выбар назвы патлумачаны тым, што як Гаральд Сінязубы аб’яднаў Данію і Нарвэгію, так і тэхналёгія аб’ядноўвае розныя віды прыстрояў[8]. Лягатып «Bluetooth» складаецца з малодшых альфабэтных(en) рунаў H (Runic letter ior.svg гагаляз) і B (Runic letter berkanan.svg бэрканан), якія ўтвараюць ініцыялы караля.

У кампутарнай гульні «Sid Meier’s Civilization V» Гаральд Сінязубы паказаны кіраўніком Даніі. Дзеля далучэньня Даніі і караля неабходна спампаваць дадатак(en) да гульні, выдадзены ў траўні 2011 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tamdrup Kirke(дацк.) Den store danske Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Widukind. Die Sachsengeschichte des Widukind von Korvei = MGH Scriptores rerum Germanicarum in usum scholarum 60 / ed. Paul Hirsch and Hans-Eberhard Lohmann. — Hanover: 1935. — С. 140—141.
  3. ^ Adam of Bremen History of the Archbishops of Hamburg-Bremen. — Columbia University Press, 2002. — С. 55—57.
  4. ^ Heimskringla [Norwegian Kings by Snorri Sturlson](анг.) Encyclopedia of the Self Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  5. ^ C. Michael Hogan. (26 лютага 2011) Jelling Runesten — Carving in Denmark in Vejle(анг.) The Megalithic Portal Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Den ældste Danmarkskrønike (Roskildekrøniken)(нарв.) Heimskringla Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Scocozza, Benito/ Politikens bog om danske monarker. — København: Gyldendals Bogklubber, 1998. — ISBN 9788700616073
  8. ^ Jim Kardach. Tech History: How Bluetooth got its name(анг.) // EE Times, 3 траўня 2008 г. Праверана 5 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гаральд Сінязубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Горм Стары
Кароль Даніі
958—985/986
Наступнік
Свэн Вілабароды
Папярэднік
Гаральд Шэрая Скура
Кароль Нарвэгіі
970—985/986