Фолькетынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фолькетынг
Folketinget
Парлямэнцкая сыстэма аднапалатная
Старшыня Парлямэнту Пія К’ерсгорд (па-дацку: Pia Kjærsgaard)
выбраны 3 ліпеня 2015
Дэпутатаў 179
Год заснаваньня 1849, рэфармаваны ў 1953
Апошнія выбары 2015
Адрас залі паседжаньняў Крыстыянсборг
Афіцыйны сайт
Фолькетынг у Вікісховішчы

Фо́лькетынг (па-дацку: Folketinget, даслоўна Народныя зборы) — сучасны парлямэнт Данскага Каралеўства. Колькасьць дэпутатаў Фолькетынгу — 179, зь якіх 175 абіраюцца з асноўнай тэрыторыі Даніі, двое з Фарэрскіх астравоў, яшчэ двое з Грэнляндыі. Выбары (паводле прапарцыянальнае сыстэмы) адбываюцца што 4 гады.

Сядзібаю Фолькетынгу зьяўляецца палац Крыстыянсборг.

З пункту гледжаньня Канстытуцыі Фолькетынг ажыцьцяўляе заканадаўчую ўладу разам з манархам. У практыцы, аднак, манархава роля зводзіцца толькі да падпісаньня законаў, прынятых Фолькетынгам. Закон мае быць падпісаны цягам 30 дзён пасьля прыняцьця.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1849—1953 гадох Фолькетынг быў ніжняю палатай тагачаснага данскага парлямэнту — Рыксдагу. Пасьля рэформаў 1953 году верхняя палата Рыксдагу, Ляндстынг, была распушчаная.