Каралеўства Данія
Карале́ўства Да́нія складаецца зь 3 тэрыторыяў. Апроч уласна Даніі, якія знаходзяцца ў Паўночнай Эўропе, да Каралеўства належыць Фарэрскія астравы у Паўночнай Атлянтыцы, і вострава Грэнляндыя ў Паўночнай Амэрыцы.
Данія зьяўляецца старэйшай сяброўкай садружнасьці, зь яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада[1]. Адносіны дзяржаў-сябровак называюцца Rigsfællesskabet[2]. Паводле фарэрскага і грэнляндзкага акту аб хатнім кіраваньні, Фарэрскія астравы і Грэнляндыя складаюць самакіравальную супольнасьць людзей у межах каралеўства[3].
З гэтых трох дзяржаваў толькі Данія — сяброўка Эўрапейскага Зьвязу.
Дзяржава | Насельніцтва | Плошча (км²) | Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²) |
Каралеўства Данія | 5626011 | 2220093 | 2,5 |
Данія | 5519441 | 43094 | 127 |
Фарэрскія астравы | 49006 | 1399 | 34 |
Грэнляндыя | 57564 | 2175600 | 0,026 |
Дзяржаўны лад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальным заканадаўчым органам зьяўляецца Фолькетынг — аднапалатны парлямэнт, у які выбіраюцца прапарцыйнай большасьцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты з Грэнляндыі і Фарэрскіх астравоў. Парлямэнцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Harhoff, Frederik (1993) Rigsfællesskabet (in Danish with English summary). Århus: Klim, p. 498. ISBN 87-7724-335-8
- ^ Skou, Kaare R. (2005) Dansk politik A-Å (на дацкай). Aschehoug, p. 578. ISBN 87-11-11652-8
- ^ Lov om Færøernes Hjemmestyre (на дацкай). Retsinformation.dk. «§ 1. Færøerne udgør inden for denne Lovs Rammer et selvstyrende Folkesamfund i det danske Rige. I Henhold hertil overtager det færøske Folk ved sin folkevalgte Repræsentation, Lagtinget, og en af dette oprettet Forvaltning, Landsstyret, inden for Rigsenheden Ordningen og Styrelsen af færøske Særanliggender som angivet i denne Lov.»
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |