Людвік Пацей
Людвік Пацей. Мастак Ф. Паўліковіч | |
Герб «Вага» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1726[1] |
Памёр | студзень 1771[2][3][4] |
Пахаваны | |
Род | Пацеі |
Бацькі | Аляксандар Пацей Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] |
Людвік Пацей (каля 1726 — студзень 1771) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1744—1748) і стражнік вялікі літоўскі (з 1748).
Быў старостам рагачоўскім і алькеніцкім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1757).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, падчашага вялікага літоўскага, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. Меў малодшага брата Леанарда (каля 1730 — 1774), стражніка вялікага літоўскага.
У 1744 годзе атрымаў урад абознага, у 1748 годзе — стражніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1748 (ад Ковенскага павету), 1750, 1752 (ад Троцкага павету), 1754 (ад Рэчыцкага павету) і 1764 гадоў. На апошнім зь іх падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1767 годзе ўзяў удзел у канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага з прыхільнікаў расейскай імпэратрыцы Кацярыны II, да якой езьдзіў на чале дэлегацыі. У часы Барскай канфэдэрацыі займаў хісткую пазыцыю паміж канфэдэратамі і каралём[5].
У шлюбе зь Вікторыяй, дачкой ваяводы пазнанскага Станіслава Патоцкага, у шлюбе зь якой нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Українська Вікіпедія (укр.) — 2004.
- ^ Ludwik Pociej h. Waga // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Ludwik Pociej // NUKAT — 2002.
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 323.
- ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0