Перайсьці да зьместу

Лужыцкія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лужыцкая мова»)
Запыт «Лужыцкая мова» перанакіроўваецца сюды. Пра мовы ў складзе лужыцкае падгрупы глядзіце артыкулы «Верхнелужыцкая мова» і «Ніжнелужыцкая мова».
лужыцкая падгрупа
сэрбалужыцкая, сорбская
Народнасьць лужычане
Арэал Лужыца (усход Нямеччыны)
Лінгвістычная клясыфікацыя індаэўрапейская сям'я
Склад
Колькасьць носьбітаў каля 60 тыс
ISO 639-5: wen

Храналягічнае скарачэньне лужыцкага моўнага арэалу

Лу́жыцкія мовы (па-верхнелужыцку: serbska rěč, па-дольнасорбску: serbska rěc) — мовы сорбаў, аднае з нацыянальных меншасьцяў у Нямеччыне.

Адносяцца да славянскай групы моваў індаэўрапейскае моўнае сям'і. Агульны лік носьбітаў — каля 60 000 чалавек, зь іх каля 40 000 жыве ў Саксоніі і каля 20 000 у Брандэнбургу (Лужыца). У рэгіёне распаўсюджаньня лужыцкіх моваў табліцы з назовамі гарадоў і вуліцаў часта дзьвюхмоўныя.

Адрозьніваюць дзьве пісьмовыя мовы, якія ў сваю чаргу складаюцца зь некалькіх дыялектаў:

Лік ужывальнікаў лужыцкіх моваў у штодзённым жыцьці значна ніжэйшы за вышэйпрыведзеныя лічбы. У адрозьненьне ад досыць стабільнае верхнелужыцкае мовы ніжнелужыцкая мова знаходзіцца на мяжы выміраньня.

На лужыцкай мове таксама размаўляюць у месьце Сэрбін у штаце Тэксас (ЗША). Мясцовы варыянт мовы знаходзіцца пад значным уплывам нямецкае й ангельскае моваў. Да нядаўняга часу на ім выдаваліся газэты. Старанямецкі назоў «вэнды» тут лічыцца зьняважлівым.

Распаўсюд лужыцкіх моваў у Нямеччыне.

Лужыцкія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў