Котбус
| Котбус | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Фэдэральная зямля | Брандэнбург | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Frank Szymanski[d], Гольгер Кельх[d] і Tobias Schick[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 76 м | ||||
| Каардынаты | 51°46′ пн. ш. 14°20′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Афіцыйная мова | ніжнялужыцкая мова[4] і нямецкая[4] | ||||
| Этнахаронімы | Choćebužan, Choćebužanka і Choćebuženjo | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0355 | ||||
| Паштовы індэкс | 03042, 03044, 03046, 03048, 03050, 03051, 03052, 03053, 03054 і 03055 | ||||
| Нумарны знак | CB | ||||
| Сайт | cottbus.de (ням.) | ||||
| Котбус на мапе Нямеччыны Котбус | |||||
Котбус (дол.-сорб. Chóśebuz, горн.-сорб. Choćebuz — трансьліт. Хоцебуз) — горад на ўсходзе Нямеччыне. Другі паводле велічыні горад зямлі Брандэнбург пасьля Патсдаму. Нягледзячы на тое, што доля сорбскага насельніцтва ў горадзе складае каля 1%, Котбус лічыцца іх палітычным і культурным цэнтрам у Ніжняй Лужыцы. Лужыцкая мова зьяўляецца афіцыйнай у горадзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У III-IV стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Котбусу жылі германскія плямёны. У VI ст. сюды прыйшлі славяне, а ў VIII ст. — славянскае племя лужычанаў, якія пабудавалі на беразе ракі Шпрэе ўмацаванае паселішча. З XI-XII стагодзьдзяў яны сталі пастаянна пражываць у гэтым паселішчы.
Упершыню Котбус згадваецца 30 лістапада 1156 году. Гарадзкія прывілеі ён атрымаў паміж 1216 і 1225 гадамі. З 1199 да 1445 году горад належаў да франскага шляхецкага роду Катэбуцаў (Котвіцаў). З 1445 году Котбус у складзе Брандэнбургу (пазьней — Прусіі), за выключэньнем 1807-1815 гадоў, калі ён належаў Саксоніі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны быў у складзе Савецкай акупацыйнай зоны, пасьля чаго — у НДР, а пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе ўвайшоў у склад фэдэральнай зямлі Брандэнбург.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад ёсьць месцам базаваньня футбольнага клюбу «Энэргі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattet — Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2025 (ням.) — Destatis, 2026.
- 1 2 https://bravors.brandenburg.de/gesetze/swg