Летапіс Аўрамкі
Летапіс Аўрамкі | |
Жанр: | летапіс |
---|---|
Аўтар: | манах Аўрамка |
Год напісаньня: | апошняя чвэрць XV ст. |
Летапіс Аўрамкі — летапісны зборнік, складзены ў апошняй чвэрці XV стагодзьдзя ў Пскове або Вялікім Ноўгарадзе на аснове старэйшых летапісаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летапіс захаваўся ў складзе г. зв. Віленскага зборніка, які цяпер захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Летувы ў Вільні. Зборнік знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў 1860-х гадах, а затым падораны ім Віленскай публічнай бібліятэцы.[2]
Летапіс Аўрамкі ахоплівае падзеі да 1469 году з гісторыі Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Маскоўскай дзяржавы й Вялікага Ноўгараду. Летапіс зьмяшчае прававыя акты, у т.л. «Рускую Праўду». У 1495 годзе летапіс быў перапісаны ў Смаленску манахам Аўрамкам, паводле загаду япіскапа Ёсіфа Баўгарыновіча[1].
Летапіс апублікаваны ў 16-м томе «Поўнага збору рускіх летапісаў», які выйшаў у 1889 року.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. Под ред. А. Ф. Бычкова и К. Н. Бестужева-Рюмина. — СПб, 1889. — 320 с.
- Полное собрание русских летописей. Т.16. Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. — М., ЯРК. 2000. — 252 стр. — ISBN 5-7859-0119-6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 ас.
- ^ Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — М., 2000.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — М., 2000.
- Лурье Я. С. Авраамка // Труды Отдела древнерусской литературы. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1985. — Т. XXXIX. — С. 18.
- Чамярыцкі В. Аўрамкі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: 2005 Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 266—267.
- Шахматов А. А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. — М.; Л.: 1938.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 ас.