Перайсьці да зьместу

Акадэмія навук Летувы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак Акадэміі навук

Акадэмія навук Летувы (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademija, LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасьць летувіскіх навукоўцаў.

Заснавана 16 лютага 1941 году ў Вільні на ўзор Акадэміі навук СССР. Да 1990 году называлася Акадэміяй навук Летувіскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Летувы можа знаходзіцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспэртаў і неабмежаваная колькасьць замежных экспэртаў.

Першым прэзыдэнтам быў летувіскі пісьменьнік Вінцас Крэве. Пазьней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргуціс, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бэнэдыктас Юодка. З 9 верасьня 2003 году Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Летувы 21 красавіка 2009 году новым прэзыдэнтам большасьцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэні з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спэцыяльнасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]