Кніга прарока Данііла (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кніга прарока Данііла
Book of Daniel Belarusian Skaryna.jpg
Тытульны аркуш кнігі
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: каля 1519
Колькасьць старонак: 40 аркушоў

Кніга прарока ДаніілаКниги светого пророка Божия Даниила починаються») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет каля 1519 году.

Зьмест кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены на русъкий языкъ доктором Франъциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людем посполитым к науце»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Даниила пророка». На 5—34 аркушах выдадзены тэкст 12 разьдзелаў кананічнага тэксту, пасьля кароткае пасьляслоўе. На аркушах 34—40 апублікаваныя разьдзелы 13—14, якія лічацца апакрыфічнымі, перад гэтымі разьдзеламі зьмешчаны загаловак: «Речи же ниже и положеные во книгах Данила пророка знашолъ есмъ в писме греческом выкладу Феотосиева и во книгах латинъских Ерасимовыхъ и выложих на руский языкъ». На апошнім аркушы даецца пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 40 аркушаў, якія сабраны ў 5 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Данііл з львамі» (тытульны ліст), 3 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і аголеных сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях.

Перад разьдзеламі 13-14 маецца віньетка. Ініцыялы папярэднічаюць тэкстам разьдзелаў, тытульнага ліста і прадмовы.

Захавалася 8 экзэмпляраў выданьня, зь іх 5 — поўныя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Менск: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210