Кніга Выхаду (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гравюра «Дачка фараону і Майсей» на тытульным аркушы

Кніга ВыхадуКниги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ») — недатаванае праскае выданьне Францішка Скарыны, якое выйшла ў сьвет каля 1519 году.

Зьмест кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тытульным аркушы кнігі пад гравюрай зьмешчана назва кнігі і тэкст: «Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною з Полоцька Богу въ Троици единому и пречистой матери его ко чти, и людем посполитым к науце».

У пачатку кнігі даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книги Исход Моисеовы», у якой аналізуецца тэкст кнігі Выхаду, пералічваецца Дзесяць прыказаньняў, якія выкладаюцца простай моваю (напрыклад, «Отца и матку чтити»), а таксама тлумачыцца зьмест кнігі. Пасьля ідзе тэкст усіх 40 разьдзелаў кнігі, а ў канцы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Застаўка «Дзікія людзі». Палі гербавых шчытоў першапачаткова заставаліся пустымі. У некаторых асобніках выданьняў у шчыты ўпісаны ад рукі розныя манаграмы.

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня кнігі — у чвэрць аркуша, аб’ём — 76 аркушаў, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа.

У мастацкай аздобе выданьня выкарыстаны 6 ілюстрацыяў, застаўка, 43 ініцыялы. На тытульным аркушы гравюра «Дачка фараона і Майсей». На 45 аркушы — гравюра «Узор ківота», на наступным — гравюра «Узор стала», на 47-м — гравюра «Узор сьвяцільніка». На 50-м і 52-м аркушах разьмешчаны адпаведна гравюры «Узор трэбніка» і «Узор рыз». На пятым аркушы даецца застаўка з выявай «диких людзей», якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «зацьменьнем сонца». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 праскіх выданьнях Скарыны.

Захавалася 17 асобнікаў кнігі Выхаду, зь іх толькі 3 поўныя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кніга Выхаду (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў