Кніга Эстэр (Скарына)
Кніга Эстэр | |
«Эстэр перад Асвэрам». Гравюра з «Кнігі Астэр». Выданьне Францішка Скарыны. 1517-19. | |
Аўтар: | Францішак Скарына |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1] |
Публікацыя: | к. 1519 |
Колькасьць старонак: | 26 аркушаў |
Кні́га Эстэ́р («Книга Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае каля 1519 году.
Зьмест кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены доктором Франциском Скориною с Полоцька града славного»), а на адвароце — прадмова: «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Есъфера царици». На 3—17 аркушах выдадзены тэкст першых 9 разьдзелаў кнігі Эстэр, на 17 аркушы — кароткае пасьляслоўе. Аркуш 18 уяўляе сабой шмуцтытул, на якім адноўлена гравюра першага аркуша, а таксама дададзена: «Сие же речи нижей положеные написаны суть во книгахъ греческаго и латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положилъ есмъ яко в тых писмахъ все зуполне». Далей на аркушах 18—25 зьмешчаны тэкст астатніх разьдзелаў (з 10 па 16-ы), а напрыканцы — кароткае пасьляслоўе.
Друкарскія асаблівасьці выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў тры сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднольнавымі ілюстрацыямі «Эстэр перад Асьверам» (тытульны ліст і 18 аркуш), 2 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Вялікая застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй намаляваны шчыт з зацьменьнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Малая застаўка знаходзіцца перад пасьляслоўем на аркушы 26. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмоў і пасьляслоўяў.
Захавалася 9 асобнікаў выданьня, зь іх 4 поўныя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3