Перайсьці да зьместу

Кніга Ісуса Сірахава (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Ісуса Сірахава
Гравюра «Дыспут» з «Кніга Ісуса Сірахава». Выданьне Францішка Скарыны. 1517
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 5 сьнежня 1517
Колькасьць старонак: 82 аркушы

Кні́га Ісу́са Сіра́хаваКнига Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 5 сьнежня 1517 году.

Гравюрны партрэт Францішка Скарыны

Выданьне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «…Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасьля ідзе тэкст 51 разьдзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 82 аркушы, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе зьлева. У некаторых экзэмплярах захавалася рукапісная нумарацыя сшыткаў (сыгнатура) на верхнім баку першых і адваротным баку апошніх аркушаў сшыткаў. Выданьне ўпрыгожанае 2 ілюстрацыямі, застаўкай і 32 ініцыяламі. На тытульным аркушы зьмешчаная ілюстрацыя «Дыспут» з выявай сярэднявечнага вучонага сходу, а на апошнім аркушы даецца партрэт самога Скарыны. Перад першай прамовай надрукаваная малая застаўка, а вялікая застаўка зь дзікімі людзьмі і шчытом з зацьменьнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы вылучаюць пачаткі разьдзелаў.

Захавілася 13 асобнікаў кнігі, зь іх 3 поўныя.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210