Перайсьці да зьместу

Выслоўі Саламонавы (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выслоўі Саламонавы
Гравюра «Суд Саламона» з «Выслоўяў». Выданьне Францішка Скарыны. 1517
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 6 кастрычніка 1517
Колькасьць старонак: 48 аркушаў

Выслоўі СаламонавыКниги еже словуть притчи Соломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 6 кастрычніка 1517 году.

На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасьць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэньне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменьніцкую дзейнасьць Саламона, які быў аўтарам кніг Выслоўяў, Эклезіяст і Песьні Песьняў. У прамове коратка аналізуюцца дзьве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. Скарына высока ацэньвае кнігу Прытчаў, лічыць, што яна патрэбна для «чести всякому человеку, мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотять имети добрые обычае и познати мудрость и науку». На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца зьмест кнігі і колькасьць разьдзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 разьдзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднолькавымі ілюстрацыямі «Суд Саламона», 2 віньеткамі і 34 ініцыяламі. Віньеткі акаймоўваюць адварот першага аркуша, на ім пачынаецца прамова. Канцоўка завяршае анатацыю. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 14 асобнікаў выданьня, зь іх 7 поўныя.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210
  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выслоўі Саламонавы (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў