Кніга Ісуса Навіна (Скарына)
Кніга Ісуса Навіна | |
Гравюра «Пераход цераз Іардан» на тытульным аркушы | |
Мова арыгіналу: | беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1] |
---|---|
Публікацыя: | 20 сьнежня 1518 |
Колькасьць старонак: | 48 аркушаў |
Кніга Ісуса Навіна («Книги Ісуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 20 сьнежня 1518 году.
Зьмест кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выданьне пачынаецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги Исуса сына Навина», пасьля друкуецца асноўны тэкст кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.
Друкарскія асаблівасьці выданьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана тытульнай гравюрай «Пераход цераз Іардан», застаўкай і 27 ініцыяламі. На застаўцы выявы сырэн з рыбінымі хвастамі і гербавым шчытом «зацьменьня сонца».
Захавалася 10 асобнікаў кнігі Ісуна Навіна, зь іх толькі адзін поўны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга Ісуса Навіна (Скарына) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў