Клюкавічы (Сямяціцкі павет)
| Клюкавічы польск. Klukowicze | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямяціцкі |
| Гміна | Нурэц-Станцыя |
| Дата заснаваньня | 1499 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°24′22″ пн. ш. 23°16′05″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-307 |
| Нумарны знак | BSI |
| Клюкавічы на мапе Польшчы Клюкавічы | |
Клюкаві́чы (па-польску: Klukowicze, па-падляску: Klukovýčy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць у Такарах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Узьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаткі Клюкавічаў адносяцца да другой паловы 15 ст., калі вялікі князь Казімер Ягелончык дараваў баяру Туру землі, якія сягалі ажно пад вёску Нурэц на захадзе і Лумна на ўсходзе. У 1499 г. валоданьне гэтымі землямі пацьвердзілі ўнукі Тура Карніла ды Івашка Андрэйкавічы, з гэтага году паходзіць першая пісьмовая згадка пра вёску Клюкавічы. У 16 ст. вёска стаа цэнтрам падзеленага маёнтку, а ў 1567 г. валодаў ім Аўрам Букраба, які прыняў прозьвішча Клюковіцкі. Праз 17 ст. маёмасьцяй уладала сям'я Кахлеўскіх, а ў 18 ст. Кавалеўскіх. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў маёнтак быў адабраны ўладальнікам і пераданы царскаму маёру Эдуарду Мінкельдэ, які прадаў яго ў 1910 г. Крыштафу Атупе[5]. У міжваенны пэрыяд Клюкавічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 412 жыхароў у вёсцы (88 каталікоў, 320 праваслаўных, 4 юдаістаў; 88 палякаў, 318 беларусаў, 1 габрэяў і 2 чалавек невызначанай нацыянальнасьці) і 88 чалавек у фальварку (31 каталікоў, 36 праваслаўных, 3 пратэстантаў і 18 юдаістаў; 31 палякаў, 36 беларуса, 18 габрэяў і 3 чалавек невызначанай нацыянальнасьці)[6]. У міжваенны час да вёскі даходзілі ўплывы ўкраінскага нацыянальнага руху, пра што сьведчыць м. ін. карэспанденцыя з Клюковічаў да публікаванага ў Холме украінскага часопіса Наше Життя[7]. Пасьля 1945 г. вёска стала цэнтрам самастойнай гміны, якая была ліквідаваная толькі ў 1954 г..
Археалягічная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1945 г. у час працы на полі мясцовы жыхар знайшоў каля 1000 манэтаў арабскага паходжаньня з 8-9 ст. ст.. Стала гэта прычынкам да зацікаўленасьці гарадзішчам, якое знаходзіцца побач зь вёскай. Першыя раскопкі былі праведзяныя тут толькі ў 1993 г. і дазволілі на датаваньне гарадзішча на раньняе сярэднявечча (8-9 ст. ст.)[8]. Пазьнейшыя раскопкі пацьвердзілі існаваньне заселянага гарадзішча ажно да 13 ст. і акрэсьлілі, што пачаткова было яно зьвязанае з Мазовіяй, аднак ад 11 ст. пераходзіла пад уплыў ўсходняславянскага Берасьця[9].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037782?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 87
- ↑ Prawosławna Cerkiew w Tokarach z 1912 roku pw. Matki Bozej Wszystkich Strapionych Radość (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Klukowicze (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 8-9 (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Rafał Zubkowicz Ukraińskie głosy z Północnego Podlasia (пол.) Над Бугом і Нарвою Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Dariusz Krasnodębski Klukowicze na arabskim Szlaku (пол.) Над Бугом і Нарвою Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Urszula Kobylińska, Zbigniew Kobyliński, Dariusz Wach Wyniki badań wykopaliskowych grodziska w Klukoiczach na Podlasiu (анг.). Wiadomości Archeologiczne. Праверана 31 траўня 2016 г.