Перайсьці да зьместу

Шумілаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шумілаўка
польск. Szumiłówka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Šumiłoŭka, Suminščyna
  • Былая назва: Шуміволька
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Нурэц-Станцыя
Першыя згадкі 1580
Часавы пас
Каардынаты 52°25′03″ пн. ш. 22°59′48″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-330
Нумарны знак BSI
Шумілаўка на мапе Польшчы
Шумілаўка
Шумілаўка
Шумілаўка

Шумі́лаўка (па-польску: Szumiłówka, па-падляску: Šumíłoŭka, Sumínščyna[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя. Шумілаўка з суседнімі Грабаркай і Вакуловічамі ствараюць адну вёску.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марыі і Магдаліны на Сьвятой Гары Грабарцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямяцічах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вёска ўзгадваецца ў дакумэнце 1580 г., калі на рацы Машчонай пражываў млынар Ваўрын Суміна[1]. У міжваенны пэрыяд Вакуловічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 57 жыхароў (41 праваслаўных беларусаў і 16 палякаў-каталікоў)[3].

  1. 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 198
  2. SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]