Перайсьці да зьместу

Двор (гміна Нурэц-Станцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Двор
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Dvir
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Нурэц-Станцыя
Часавы пас
Каардынаты 52°27′47″ пн. ш. 23°05′14″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-330
Нумарны знак BSI
Двор на мапе Польшчы
Двор
Двор
Двор

Двор (па-польску: Dwór, па-падляску: Dvir[1]) — прысёлак вёскі Забалоцьця ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Жыхары Двара этнічныя каталікі і палякі (парафія Сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) ды беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах).

Двор распаложаны на месцы сядзібы былога маёнтку Паканева-Забалоцьця (сёньняшняга Забалоцьця), заснаванага праўдападобна ў першай палове 17 ст.[3]. У міжваенны пэрыяд Двор прыналежаў да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

  1. ↑ Michał Kondratiuk, Urzędowe i miejscowe nazwy miejscowości Białostocczyzny, Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2011, s. 95
  2. ↑ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  3. ↑ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Zabłocie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 29 чэрвеня 2016 г.