Барысаўшчына (Падляскае ваяводзтва)
| Барысаўшчына польск. Borysowszczyzna | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямяціцкі |
| Гміна | Нурэц-Станцыя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°25′05″ пн. ш. 23°05′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +48 85 |
| Паштовы індэкс | 17-330 |
| Нумарны знак | BSI |
| Барысаўшчына на мапе Польшчы Барысаўшчына | |
Бары́саўшчына (па-польску: Borysowszyzna, па-падляску: Borýsovščyna[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна ў Цяляцічах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У міжваенны пэрыяд Барысаўшчына прыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 135 жыхароў (102 праваслаўных, 17 каталікоў і 16 габрэяў; палякамі было запісаных 85 жыхароў, 35 беларусамі і 15 жыдамі)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037701?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 34
- ↑ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ↑ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||||