Такары (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Такары
польск. Tokary
Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узьнясеньня Сьвятога Крыжа
Мясцовая назва: Tokary
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′09″ пн. ш. 23°14′39″ у. д. / 52.36917° пн. ш. 23.24417° у. д. / 52.36917; 23.24417Каардынаты: 52°22′09″ пн. ш. 23°14′39″ у. д. / 52.36917° пн. ш. 23.24417° у. д. / 52.36917; 23.24417
Такары на мапе Польшчы
Такары
Такары
Такары
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Такары́ (па-польску: Tokary, па-падляску: Tokarý[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць у Катэрцы, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[2]). Некаторая частка жыхароў вёскі — каталікі (парафія Ўзьнясеньня Крыжа на месцы[3]), пераважна польскай нацуянальнай ідэнтыфікацыі.

Царква Іконы Божай Маці Усіх Смуткуючых Радасьць (1912 г.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Такары былі заснаваныя ў час князяваньня Казімера Ягелончыка, калі князь абдараваў Стэцьку, Майку і Ваську Аляхновічаў зямлямі ў Берасьцейскай зямлі[3]. На пачатку Такары не існавалі як вёска, але становілі некалькі пасяленьняў шлахты, якая разам прыняла прозьвішча Такарэўскіх. Такарскія шляхціцы былі цесна зьвязаныя з большым маёнткам у суседнім Вілянове, якім уладала ў 16 ст. сям’я Крупіцкіх[4]. Праўдаподобна ў 1527 г. Крупіцкія заснавалі побач з Такарамі касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля, які паміж 1570 г. і 1624 г. быў пратэстанцкім[3]. Праўдападобна пад канец 16 ст. у вёсцы была пабудаваная і праваслаўная царква[2]. Доўгі час Такары былі зборышчам шляхоцкіх маёнткаў і толькі пасьля пачала будавацца мужыцкая вёска. Пасьля паўстаньня 1863 г. царскія ўлады зьліквідавалі тутэйшую каталіцкую парафію, а сам касьцёл быў зруйнаваны[3]. У міжваенны пэрыяд Такары прыналежалі да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 529 жыхароў у вёсцы 177 каталікоў, 343 праваслаўных, 3 юдаістаў і 1 пратэстант; 166 палякаў, 354 беларусаў, 8 габрэяў і 1 чалавек невызначанай нацыянальнасьці) і 84 чалавек у 3 фальварках (40 каталікоў, 44 праваслаўных; 40 палякаў і 44 беларусаў)[5]. У 1933-1934 гг. быў пабудаваны сёньняшні касьцёл у закапянскім стылі[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Такары былі падзеланыя польска-савецкай мяжой, у выніку якой паўсталі дзьве вёскі: польскія Такары і беларускія Такары[4]. У 1946 г. была заснаваная праваслаўная парафія Катэрка з цэнтрам у Такарах.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Tokary svoja.org Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  2. ^ а б Prawosławna Cerkiew w Tokarach z 1912 roku pw. Matki Bozej Wszystkich Strapionych Radość(пол.) Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  3. ^ а б в г д TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego(пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  4. ^ а б Zarys historyczny(пол.). Gmina Mielnik. Праверана 22 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 13(пол.) Праверана 22 сакавіка 2016 г.