Перайсьці да зьместу

Вычалкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вычалкі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Vyčułki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Нурэц-Станцыя
Часавы пас
Каардынаты 52°24′24″ пн. ш. 23°17′27″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-330
Нумарны знак BSI
Вычалкі на мапе Польшчы
Вычалкі
Вычалкі
Вычалкі

Вы́чалкі (па-польску: Wyczółki, па-падляску: Výčułki[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыходПакровы Божай Маці ў Зубачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вычалкі ў сваёй гісторыі былі цесна зьвязаныя з суседнім маёнткам у Клюкавічах. У міжваенны пэрыяд Вычалкі прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 122 жыхароў (101 праваслаўных беларусаў, 14 палякаў-каталікоў і 7 габрэяў)[5].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0038037?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 87
  3. Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 167
  4. TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]