Перайсьці да зьместу

Вакуловічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вакуловічы
польск. Wakułowicze
Вакуловічы
Мясцовая назва: Vakułovičy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.98333° у. д. / 52.45; 22.98333Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°59′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.98333° у. д. / 52.45; 22.98333
Вакуловічы на мапе Польшчы
Вакуловічы
Вакуловічы
Вакуловічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вакуло́вічы (па-польску: Wakułowicze, па-падляску: Vakúłovičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя. Вакуловічы з суседнімі Грабаркай і Шумілаўкай ствараюць адну вёску.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марыі і Магдаліны на Сьвятой Гары Грабарцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямяцічах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Вакуловічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 48 жыхароў (42 праваслаўных беларусаў і 6 палякаў-каталікоў)[3].

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 210
  2. ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]