Перайсьці да зьместу

Берасьцейскі езуіцкі калегіюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Берасьце́йскі езуі́цкі кале́гіюм — навучальная ўстанова каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, якая працавала ў XVII—XVIII стст. у Берасьці. Калегіюм зьяўляўся сярэдняй навучальнай установай клясычнага тыпу[1].

На запрашэньне луцкага біскупа П. Валуцкага з 1616 року езуіты пачалі ў Берасьці місіянэрскую дзейнасьць. У 1620 року ваявода берасьцейскі Астафей Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іхняй рэзыдэнцыяй. У 1629 року быў заснаваны Берасьцейскі калегіюм.

Віленскі ваявода і магілёўскі староста Леў Сапега ахвяраваў езуітам фальварак Дзераўна зь вёскай Мольткі і Менявеж (Берасьцейскі павет), а ў 1650 року — фальварак і вёску Паніквы (цяпер у Камянецкім раёне). У 1669 року кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам вёску Плоску і землі ў Прылуках (цяпер у Берасьцейскім раёне)[2].

На працягу XVII—XVIII стст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі зь вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы й інш., Берасьцейскі павет), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплюатацыі промыслаў; меў бібліятэку, аптэку (з 1694)[1][2]. Пры рэзыдэнцыі існавала школа. Каля 1630 року працавала музычная бурса. У 1633 року рэзыдэнцыя пераўтвораная ў калегіюм[3]. 3 пачатку XVIII стагодзьдзя да 1755 вялося будаўніцтва новага будынка для калегіюму[3].

Навучальная праграма Берасьцейскага езуіцкага калегіюму была тыповай для езуіцкіх калегіюмаў[2]. Выкладаліся «сем вольных навук», багаслоўе, лацінская і грэцкая мовы. Як навучальная ўстанова спрыяў умацаваньню пазыцыяў каталіцкай царквы і ўсталяваньню эўрапейскай сыстэмы адукацыі на Берасьцейшчыне[1]. 3 1634 року ў калегіюме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званьне прафэсараў[2][1]. У 1772/1773 навучальным годзе з 28 выкладчыкаў 17 былі сьвятарамі, 3 — настаўнікамі пачатковых клясаў[1], 8 — манахамі[2][1]. У 1696—1760-я рокі пры калегіюме дзейнічаў школьны тэатар[4]. У бібліятэцы, якая налічвала каля 2 тыс. тамоў, былі кнігі на лацінскай, нямецкай, францускай ды іншых мовах[1][2]. У 1731 року значны кнігазбор у 300 тамоў падараваў Ян Фрыдэрык Сапега[3].

Будынкі калегіюму знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Берасьцейскай крэпасьці, не зьберагліся[2].

Вядомыя выпускнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в г д е ё Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1994 Т. 2: Беліцк — Гімн. — С. Брэсцкі езуіцкі калегіум.
  2. ^ а б в г д е ё Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. Брэсцкі езуіцкі калегіум.
  3. ^ а б в Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: 2005 Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. Берасцейскі езуіцкі калегіум.
  4. ^