Карыят
Карыят лац. Karyjat | |
Карыят (уяўны партрэт), 1578 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1306 |
Памёр | паміж 1358 і 1366 |
Бацька | Гедзімін |
Карыят Гедзімінавіч (у праваслаўі Міхайла; 1306 — паміж 1358 і 1366) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Атрымаў ад бацькі Наваградак і Наваградзкую зямлю.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карыята або Карыета (Cariatto, Carietto) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карымунт; германскія імёны Caragolt, Caroman, Karmunt) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[3] або гоцкага[4] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[5], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Даўят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Dowyatt) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец»[7].
Адпаведнасьць імя Карыят германскаму імю Cariatto (Carietto, Charietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: а за великого князя Олькерта и за Корьята[9] (1352 год)[10]; князя великого Михаіла Кедиминовича (1340-я або 1350-я гады[11])[12]; Кориата князя новогородского (па 1350-х гадох)[11]; ducis Koryati (14 жніўня 1358 году)[13]; Koriath[a] або Коріать[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Коріядъ[14][15] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Коріадъ[16], Коріядъ[17], брату своему Каріаду Гедимановичю[18] (Ніканаўскі летапіс).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Раўданскага рукапісу Карыят нарадзіўся ў 1306 годзе і быў трэцім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. У прыпісцы 1329 году ў Лаўрышаўскім эвангельлі называецца вялікім князем. Па сьмерці бацькі і захопе ўлады Альгердам і Кейстутам (1345 год) прысягнуў Альгерду як вялікаму князю літоўскаму.
У 1349 годзе ачоліў няўдалае пасольства ў Арду да хана Джанібека зладзіць кааліцыю супраць Маскоўскага княства. Ардынскі гаспадар перадаў Карыята маскоўскаму князю Сямёну. У 1350 годзе па пасылцы Альгердам падарункаў у Маскву атрымаў дазвол вярнуцца ў Літву.
За Карыятам у Наваградку вялося актыўнае будаваньне, места было цэнтрам Літоўскай мітраполіі[19].
Меў сыноў Аляксандра, Юрыя, Канстантына, Фёдара.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 277.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 784.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 43.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 162.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ^ а б Пожалованье Юрия Болковича церкви святого Николая (40-е или 50-е гг. XIV в.), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 28.
- ^ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 213.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 219.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 221.
- ^ Нікалаеў М. Карыят // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4