Карыят
Карыят | |
![]() | |
Карыят (уяўны партрэт), 1578 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1306 |
Памёр | паміж 1358 і 1366 |
Бацька | Гедзімін |
Карыят Гедзімінавіч (у праваслаўі Міхайла; 1306 — паміж 1358 і 1366) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Атрымаў ад бацькі Наваградак і Наваградзкую зямлю.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Карыят (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Карыят складаецца з фармантаў -кар-, які паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', і -ят-, які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[1]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец» і цалкам адпавядае германскаму імю Cariatto[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: а за великого князя Олькерта и за Корьята[3] (1352 год)[4]; князя великого Михаіла Кедиминовича (1340-я або 1350-я гады[5])[6]; Кориата князя новогородского (па 1350-х гадох)[5]; Koriath[a] або Коріать[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Коріадъ[7], Коріядъ[8], брату своему Каріаду Гедимановичю[9] (Ніканаўскі летапіс).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле Раўданскага рукапісу Карыят нарадзіўся ў 1306 г. і быў трэцім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. У прыпісцы 1329 году ў Лаўрышаўскім эвангельлі называецца вялікім князем. Па сьмерці бацькі і захопе ўлады Альгердам і Кейстутам (1345 год) прысягнуў Альгерду як вялікаму князю літоўскаму.
У 1349 годзе ачоліў няўдалае пасольства ў Арду да хана Джанібека зладзіць кааліцыю супраць Маскоўскага княства. Ардынскі гаспадар перадаў Карыята маскоўскаму князю Сямёну. У 1350 годзе па пасылцы Альгердам падарункаў у Маскву атрымаў дазвол вярнуцца ў Літву.
За Карыятам у Наваградку вялося актыўнае будаваньне, места было цэнтрам Літоўскай мітраполіі[10].
Меў сыноў Аляксандра, Юрыя, Канстантына, Фёдара.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 162.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ^ а б Пожалованье Юрия Болковича церкви святого Николая (40-е или 50-е гг. XIV в.), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 28.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 213.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 219.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 221.
- ^ Нікалаеў М. Карыят // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 66.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4