Аляксандар Карыятавіч
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | не раней за 1378[1] |
Род | Гедымінавічы і Карыятавічы[1] |
Бацькі | Карыят[1] |
Аляксандар Карыятовіч (? — каля 1380 году) — князь падольскі (разам з братамі) і валынскі (1366—1370). Сын Карыята і ўнук вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верагодна, быў старэйшым з братоў Карыятавічаў (магчыма, старэйшым быў Юры). Упершыню ўпамінаецца разам з братамі ў 1362 годзе, у войску Альгерда браў удзел ў бітве на Сініх Водах. За гэта ў наступным годзе браты Карыятавічы атрымалі княжаньне на Падольлі. Неўзабаве па гэтым прыняў каталіцызм і перайшоў на службу караля польскага Казімера Вялікага. Браў удзел у вайне за галіцка-валынскую спадчыну.
Па захопе ў 1366 годзе Казімерам большай часткі Валыні атрымаў Уладзімерска-Валынскае княства. Ва Ўладзімеры сядзеў да 1370 году, калі памёр Казімер. Выправіўся на пахаваньне караля, чым скарыстаўся валынскі і луцкі князь Любарт, які даводзіўся яму дзядзькам. Страціўшы Ўладзімерскае княжаньне, у 1371 годзе вярнуўся ў сваё ўладаньне на Падольлі. У 1374 годзе разам з братам надаў Камянцу Падольскаму Магдэбурскае права.
Загінуў у бітве з татарамі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 177.
- ^ Пазднякоў В. Карыятавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0