Лярс Штындль
| Лярс Штындль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 жніўня 1988[1] (37 гадоў)
| |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2010 | Карльсруэ II[d] | 49 (11) |
| 2007—2010 | Карльсруэ | 56 (13) |
| 2010—2015 | Гановэр-96 | 131 (19) |
| 2015—2023 | Барусія Мёнхэнглядбах | 222 (62) |
| 2023—2024 | Карльсруэ | 24 (4) |
| Зборныя | ||
| 2007 | Нямеччына (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2009 | Нямеччына (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2017—2018 | Нямеччына | 11 (4) |
Лярс Штындль (па-нямецку: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988 году) — колішні нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. За два гады з 2017 па 2018 гады згуляў адзінаццаць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляючыся нарадзінцам Шпаеру, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клюбу «Карльсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клюбу гулец дэбютаваў у Бундэсьлізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 году, а ўжо ў канцы году 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафэсійнай кар’еры, улучыўшы мяч у браму «Гановэру-96». У 2010 годзе Штындль далучыўся да табару «Гановэру-96», правёўшы ў клюбе пяць гадоў. 25 сакавіка 2015 году стала вядома, што па сканчэньні сэзону футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[2]. У новым клюбе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клюбу атрымаць перамогу зь лікам 4:1[3]. Праз год гулец быў абраны капітанам клюбу пасьля таго, як папярэдні капітан Мартын Штранцль і ягоны зьменік Граніт Джака сышлі з клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lars Stindl // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Lars Stindl wechselt nach Gladbach». DFL.
- ↑ «Stindl leitet Gladbacher Wende ein». Kicker.