Карабель Арго
Карабе́ль Арго́ (па-лацінску: Argo Navis) — скасаванае сузор’е, якое разьмяшчалася ў паўднёвай частцы зорнага неба. Назва сузор’я паходзіць з старажытнагрэцкай міталёгіі: на караблі «Арго» Ясон і арганаўты выправіліся ў паход на Калхіду. Скарачэньнем назвы сузор’я зьяўлялася «Arg», назва ў родным склоне — «Argus Navis».
Карабель Арго — адзінае з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, якое ня трапіла ў лік сучасных сузор’яў. Яно было надзвычай буйным: калі б яно было пакінутае дзейным, яно было б найбуйнейшым паводле плошчы. У 1752 годзе францускі астраном Нікаля Люі дэ Лякайль вырашыў лёс грувасткага сузор’я — яно было падзеленае на тры меншыя сузор’і, якія сымбалізавалі часткі карабля: Ветразі, Карма і Кіль. Адпаведна, паміж новымі сузор’ямі былі падзеленыя і абазначэньні зорак паводле Баера: Кілю дасталіся α, β і ε, Ветразі атрымалі γ і δ, а Карма — ζ і ξ.
Сузор’е Компас разьмяшчаецца ў той частцы неба, дзе ў старажытнасьці знаходзілася «мачта» Карабля Арго, якую часам выдзялялі ў асобнае сузор’е. Але ўсё ж Компас ня лічыцца часткай Карабля Арго, і абазначэньні Баера мае адасобленыя ад Ветразёў, Кармы і Кіля.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карабель Арго — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|