Калхіда
Калхі́да (па-грузінску: კოლხეთი, па-грэцку: Κολχίς) — старажытнагрэцкая назва заходняй часткі Грузіі (мясц. Эгрысі).
У пач. І тыс. да н. э. насялялі гэтыя землі колхі. Паводле паданьня антычных аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Мэдэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У VI ст. да н. э. тут узьніклі грэцкія калёніі Фасіс і Дыяскурыяда.
У VI—II ст. да н. э. існавала Калхідзкае царства. Асноўным заняткам яго насельніцтва зьяўлялася земляробства, былі разьвіты мэталюргія жалеза, апрацоўка лёну, дрэва, ювэлірнае, керамічнае і іншыя рамёствы, чаканіліся срэбраныя манэты (калхідкі). Існавалі гандлёва-рамесныя пункты гарадзкога тыпу і гарады. У канцы VI — пач. V ст. да н. э. Калхідзкае царства знаходзілася ў залежнасьці ад Пэрсіі. У IV ст. да н. э. правіцель Куджы ўзначаліў рух за аб’яднаньне старажытнагрузінскіх плямён у адзіную дзяржаву.
У II ст. да н. э. Калхіда заваявана Пантыйскім царствам, у I ст. да н. э. — Рымам. На мяжы I—II ст. н. э. ўзьнікла царства Лазіка, якое паступова падпарадкавала і насельніцтва паўночнай Калхіды.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Калхіда // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
- Калхідскае царства // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
- Georgia in Antiquity: A History of Colchis and Transcaucasian Iberia, 550 BC-AD 562, David Braund Oxford: Clarendon Press, 1994.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |