Зэлмэняне
Зэлмэняне | |
זעלמעניאנער | |
Карціна Меера Аксэльрода «Стары Менск» (1934 г.) | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Мойшэ Кульбак |
Мова арыгіналу: | ідыш |
Публікацыя: | Менск: I частка (1931), II частка (1935) Вільня: I частка (1932), II частка (1937), |
Выдавецтва: | Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна |
Пераклад на беларускую: | Урывак |
Электронная вэрсія |
«Зэлмэняне» (на ідышы: זעלמעניאנער) — раман Мойшэ Кульбака, які напісаны ў канцы 1920-ых-пачатку 1930-ых. У Менску выдадзены дзьвюма часткамі ў 1931[1] і 1935 годзе[2]. У Вільні быў выдадзены дзьвюма часткамі ў выдавецтве Барыса Клецкіна ў 1932[3][a] і 1937 годзе[5]. Раман «Зэлмэняне» стаў клясыкай літаратуры на ідышы, адным з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах[6].
Апісаньне раману
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рамане адчуваецца майстэрства Мойшэ Кульбака ў перадачы нацыянальнага калярыту, у апісаньні замшэлага патрыярхальнага быту «зельманскага двару», які паводле ўяўленьня аўтара разьмяшчаўся на тэрыторыі цяперашняй фабрыкі Камунарка. У рамане аўтар карыстаецца сатырычнымі сродкамі, зьдзеклівай іроніяй і трапным гумарам. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай габрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць[6]. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваньнямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага сэкулярызму[6].
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі пераклад Віталя Вольскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960 годзе раман пад назвай «Зельманцы» пераклаў на беларускую мову беларускі пісьменьнік і перакланік Віталь Вольскі. Рэдактуру перакладу ажыцьцяўляў Алесь Кучар. Асноўным недахопам перакладу стала савецкая цэнзура. Па падліках перакладніка Сяргея Шупы ў параўнаньні перакладу з арыгіналам выявілася, што зьнікла каля 12,5% тэксту, прычым часам былі выкрасьленыя важныя думкі, заўвагі, вобразы аўтара, цэлыя сюжэтныя павароты; часам проста абрывалася лёгіка апавяданьня[7]. У 2015 годзе пераклад Віталя Вольскага быў перавыдадзены выдавецтвам «Папуры».
Беларускі пераклад Сяргея Шупы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2024 годзе раман пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа, раман быў выдадзены выдавецтвам «Вясна»[6][b]. Праца над перакладам заняла ў Сяргея Шупы два гады[8]. Для перакладу загалоўка раману Сяргей Шупа абраў назву «Зэлмэняне», што патлумачыў так:
У арыгінале кніга называецца «Zelmenianer». Слова гэтае ўтворанае на манер marsianer, amerikaner, gregorianer, што надае гэтаму тэрміну спэцыфічны акцэнт. Нашчадкі старога Залмэна (памяншальна Зэлмэлэ) паўстаюць перад намі як жыхары асобнай плянэты, кантынэнту. Гэтая ідэя захоўваецца і ў іншых перакладах — The Zelmenyaners, Die Selmenianer, Gli Zelmenyani, Los Zelmenianos, «Зелменяне» (у абодвух расейскіх перакладах). Выбар у мяне быў толькі паміж «Зэлмэняне» і «Зэлмэнянцы» (ну як паміж францішкане і францішканцы), я выбраў першае.[9] | ||
Пераклады на іншыя мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман «Зэлмэняне» быў перакладзены на шматлікія мовы сьвету: двойчы на беларускую, тройчы на іўрыт, двойчы на расейскую, на ангельскую, на гішпанскую, на нямецкую і г. д.
На расейскую мову «Зэлмэняне» перакладаўся двойчы. Знакамітым стаў пераклад габрэйскай паэткі Рахіль Баўмволь, які быў зроблены ў 1960 г. Пры гэтым цікава, што сама паэтка і перакладніца досыць спрэчна ахарактарызавала сам раман:
У ім была рафінаваная эўрапэйскасьць і габрэйская народнасьць адначасова. Яго паэзыя, як і яго проза, - новы ракурс у габрэйскай літаратуры. Калі я перакладала «Зэлмэнян», кожны радок сьпяваў ува мне, так шмат у кнізе мудрасьці, гумару й дабрыні…. Ён іранізуе над адсталасьцю зэлмэнян, яго сатыра вострая, як брытва, але чаму ад яе так пахне дабрынёй і хітрасьцю? Ён засьмяецца, а табе плакаць хочацца, ён кальне, а здаецца, што пагладзіў[10]. | ||
На ангельскую мову раман пад назвай «The Zelmenyaners: a family saga» пераклаў у 2013 годзе знакаміты габрэйскі перакладнік Гілель Галкін(en)[11].
На нямецкую мову раман перакладаўся двойчы: у 1973 годзе выдавецтва Volk und Welt і ў 2017 годзе пад назвай «Die Selmenianer»[12][13].
На гішпанскую мову раман быў перакладзены пад назвай «Los zelmenianos» у 2017 годзе[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле бібліятэкі Polona выданьне датавана 1929 годам, але у іншых крыніцах не сустракаецца пацьверджаньня таго, што першая кніга віленскага выданьня Зэлмэнянаў выйшла ажно ў 1929 годзе[4].
- ^ Для афармленьня вокладкі выданьня быў ужыты фрагмэнт карціны Меера Аксэльрода «Стары Менск» (1934 г.).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ I частка
- ^ II частка
- ^ Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне, пераклад і пасьляслоўе — Сяргей Шупа, Выдавецтва Вясна, Прага, 2024 г. 376 с, с. 353.
- ^ I частка
- ^ II частка
- ^ а б в г Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне
- ^ Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш…»
- ^ Выйшаў поўны пераклад менскага рамана Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне»
- ^ Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш...»
- ^ Шуламит Шалит. Моше Кульбак. Запоздалая встреча
- ^ The Zelmenyaners : a family saga / Moyshe Kulbak; translated by Hillel Halkin; introduction and notes by Sasha Senderovich, Yale University Press, 2013.
- ^ Moische Kulbak: «Die Selmenianer»
- ^ Moische Kulbak: «Die Selmenianer». Aus dem Jiddischen übertragen und mit Anmerkungen versehen von Niki Graca und Esther Alexander-Ihme. Mit einem Nachwort von Susanne Klingenstein, Die Andere Bibliothek, Berlin, 2017.
- ^ Moyshe Kulbak: Los zelmenianos
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лекцыя Андрэя Хадановіча аб рамане «Зэлмэняне»
- Частка I і Частка II — раман на мове арыгіналу, на ідышы
- Частка I і Частка II — на мове арыгіналу, віленскае выданьне