Панядзелак (раман)
Выгляд
Панядзелак | |
מאָנטיק | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Мойшэ Кульбак |
Мова арыгіналу: | ідыш |
Публікацыя: | 1926 |
Пераклад на беларускую: | Урывак з перакладу раману |
Электронная вэрсія |
«Панядзелак» (на ідышы: מאָנטיק) — раман Мойшэ Кульбака, які быў напісаны й выдадзены ў 1926 годзе ў Варшаве[1]. Раман «Панядзелак» працягваў стыль папярэдняга раману Кульбака «Мэсія з роду Эфраіма», дзе рэалізм і мэсіянства, містыцызм і экспрэсіянізм спалучаліся ў адным творы.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Герой рамана апынаецца ў рэвалюцыйным горадзе і ня можа знайсьці сябе ў віры падзеяў, шукаючы ратунку ва ўцёках ад рэчаіснасьці[1].
Пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2018 годзе раман пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа, раман быў выдадзены выдавецтвам Вясна[1]. У 2019 пераклад Сяргея Шупы атрымаў Прэмію Шэрмана Беларускага ПЭН-Цэнтру за найлепшы пераклад у намінацыі «Проза»[1].