Інтэрабанг
Гэты артыкул зьмяшчае спэцыяльныя сымбалі. Без адпаведнай апрацоўкі вываду вы можаце бачыць пытальнікі, квадрацікі ці іншыя сымбалі. |
Інтэрабанг | |
‽⸘ | |
Выява | |
![]() | |
◄ ¡ ? ⸮ ¿ ‽⸘ ~ ⹀ ⸗ . ► | |
Іншыя назвы | ⸘ — гнабарэтні |
---|---|
Зьвесткі | |
Назва ў Юнікодзе | ‽: interrobang ⸘: inverted interrobang |
Юнікод | ‽: U+203D ⸘: U+2E18 |
HTML | ‽: ‽
|
UTF-16 | ‽: 0x203D ⸘: 0x2E18 |
URL-код | ‽: %E2%80%BD ⸘: %E2%B8%98 |
Варыяцыі | ?!, !?, ?!?,?!!, !??, !?! |
Каб пабачыць усе сымбалі, глядзіце: усе • лацінка • кірыліца • грэцкія • дыякрытыкі |
Інтэраба́нг (‽) (па-анґельску: interrobang, ад лац. interrogātiō — «пытаньне» й анг. bang — «клічнік») — знак пунктуацыі, які абмежавана ўжываўся ў 1960—1970-я гады ў амэрыканскай тыпаграфіцы; экспэрымэнтальны знак прыпынку. Інтэрабанг ёсьць лігатурай, якая ўяўляе сабой накладаньне пытальніка й клічніка адно на адно. У беларускай мове для гэтага выкарыстоўваецца пара знакаў «?!», у іншых мовах выкарыстоўваюцца спалучэньне сымбаляў «?!», «!?», «?!?» альбо «!?!». У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваюцца сымбалі «¡» і «¿».
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтарская назва знака interrobang аб’ядноўвае пачатак лацінскага слова interrogātīvus («пытальны») і ангельскае слова bang («бац!», «бух!», «бам!»), якое ў жаргоне амэрыканскіх карэктараў пазначае клічнік. Гэтае слова Спэктэр абраў з шэрагу прапанаваных чытачамі яго часопіса, паказаўшы, што хоць ёсьць і больш верныя (exclarotive, exclamaquest), але не настолькі энэрґічныя, як інтэрабанг. Французы прапанавалі іншую назву для гэтага знака — exclarrogatif, пабудаваную з францускіх словаў interrogatif («пытальны») і exclamatif («клічнік»).
У гішпанскай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У гішпанскай мове можа выкарыстоўвацца перакулены знак інтэрабангу — gnaborretni (⸘). Gnaborretni (калі перапісваць слова інтэрабанг наадварот па-беларуску — гнабарэтні) — слова interrobang, напісанае наадварот.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]