Двукроп’е
| Двукроп’е | |
| : | |
| ◄ ’ • .... … : ; · √ ÷ ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | друкарскі знак; |
| Назва ў Юнікодзе | colon
|
| Юнікод | U+003A |
| HTML | :, : |
| UTF-16 | 0x3A |
| URL-код | %3A |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Двукро́п’е (:) — знак прыпынку ў выглядзе двух разьмешчаных адна над іншай кропак, які ўжываецца для ўказаньня на тое, што частка сказу пасьля яго зьвязана прычынамі, тлумачальнымі й іншымі адносінамі значэньня з часткай сказу перад ім.
Іншыя значэньні знаку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У царкоўнаславянскім пісьменстве двукроп’е ў цэлым адпавядае сучаснаму беларускаму знаку «Кропка з коскай», але таксама выкарыстоўваецца і ў значэньнях шматкроп’я і нават кропкі на канцы скарачэньняў. Двукроп’е як знак скарачэньня наогул было ўласьціва старым эўрапэйскім пісьменствам (у расейскай мове так было да сярэдзіны XIX стагодзьдзя); сярод моваў новага часу гэтая задача двукроп’я захоўваецца ў швэдзкай і фінскай, прычым нават у сярэдзіне слова: H:ki (Helsinki).
Мінулае выкарыстаньне знаку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сучасных армянскіх знаках прыпынку двукроп’е выкарыстоўваецца ў канцы сказа ў якасьці кропкі. Такое выкарыстаньне двукроп’я вядома таксама ў рымскай, грэцкай, рускай пісьменнасьці[a][Крыніца?].
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У матэматыцы двукроп’е зьяўляецца адным з магчымых пазначэньняў дзеі дзяленьня. У мовах праграмаваньня двукроп’е можа мець самае разнастайнае прымяненьне. Можа выкарыстоўвацца як самастойна, так і ў састаўных пазначэньнях.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзьве кропкі было лягчэй заўважыць. Адна кропка магла быць няправільна зразумелай чытачом, бо часта ў рукапісах зь пяра падалі кроплі чарнілаў. Яны выглядалі сучаснаю кропкаю. Каб зь імі ня блытацца, ставілі дзьве кропкі.