Кропка (знак прыпынку)
| Кропка | |
| . | |
| ◄ ⸮ ‽ ~ ⹀⸗ . , ’ • .... ► | |
| Іншыя назвы | пункт |
|---|---|
| Зьвесткі | |
| Тып | друкарскі знак; |
| Назва ў Юнікодзе | full stop
|
| Юнікод | U+002E |
| HTML | ., . |
| UTF-16 | 0x2E |
| URL-код | %2E |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Кро́пка ці пункт[1] (.) — знак прыпынку, які выкарыстоўваецца пры напісаньні ў многіх мовах сьвету.
У беларускай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай мове кропка выкарыстоўваецца:
- для завяршэньня сказу:
- Цягнік прыехаў.
- для скарачэньня словаў:
- напр. — напрыклад
- да н. э. — да нашай эры
- М. Дубоўскі — Мікола Дубоўскі
Кропку, як і іншыя знакі прыпынку, аддзяляюць ад іншых знакаў прыпынку прабелам.
Адзіночныя сказы не заўсёды маюць кропку ў канцы сказа (напрыклад, у сьпісах, у назвах).
У іншых мовах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кітайскай і японскай мовах замест кропкі выкарыстоўваецца сымбаль 。 (U+3002).
У пісьме дэванагары, якім карыстаецца гіндзі, санскрыт, маратхі й некаторыя іншыя мовы Індыі, замест кропкі выкарыстоўваецца вертыкальная лінія: । (U+0964) .
Ува ўрду выкарыстоўваецца аналягічны кропцы сымбаль — ۔ (U+06D4).
У амхарскай і іншых мовах, якія запісваюцца Этыёпскім пісьмом, канец сказа пазначаецца чатырма кропкамі: ። (U+1362).
Паходжаньне знаку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя знакі прыпынку былі ў Астраміравым Эвангельлі. Спачатку быў знак крыжа (знак прыпынку), ім пісар абазначаў месца, на якім перад уходам на малебен або трапезу астанавіўся чытальнік. Затым знак скараціўся да дзьвюх кропак, а потым да проста кропкі[2].