Клі́чнік (!) — знак прыпынку, які ўказывае на пачуцьці слова, крык і выконвае адасабляльную задачу, ставіцца ў канцы сказа для выражэньня зьдзіўлення, прызыву, моцнага пачуцьця, хваляваньня і таму падобнага. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічным пачуцьцём:
Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі! (І. Навуменка). Клічнік ставіцца пасьля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасьля выклічнікаў і гукаперайманьняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічным пачуцьцём: Піліпчык! Нясі зь істопкі, што там ёсьць у нас. Людзям час даўно сьнедаць (М. Лынькоў). Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі пачуцьцёва перадаюцца прывітаньні, развітаньні, віншаваньні, пажаданьні, заклікі і інш.: Усім народам – мір і шчасце! (А. Астрэйка). Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэньня пачуцьцёвых адносін да зьместу выказваньня: Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала – сорак пяць тон… (А. Васілевіч).