Сказ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сказ — гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне. На канцы сказа ставяць: кропку, шматкроп'е, пытальнік або клічнік. Напрыклад, Восень. Ноч. Завываюць вятры. Пагасіла свае агні Вязынь. (П. Глебка). У гэтым прыкладзе — чатыры сказы-паведамленьні. Першыя два — сказы-словы.

Падзел сказаў з улікам паведамленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З улікам задачы паведамленьня сказы бываюць:

  • апавядальныя
  • пытальныя
  • пабуджальныя
  • клічныя

Як правіла, кожнаму віду сказа адпавядае свае вымаўленьне.

Апавядальны сказ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Апавядальны сказ

Апавядальны сказ паведамляе пра якую-небудзь падзею, зьяву.

Пытальны сказ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пытальны сказ

Пытальны сказ выражае пытаньне. Заканчваецца знакам прыпынку — пытальнік.

Пабуджальны сказ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пабуджальны сказ

Пабуджальны сказ выражае загад, просьбу ці жаданьне. Заканчваецца знакам прыпынку — клічнік, кропка.

Клічны сказ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сказы, дзе паведамленьне, пытаньне ці пабуджэньне набывае ўрачыстае або пачуцьцёвае гучаньне (што суправаджаецца адпаведным голасам-вымаўленьнем), зьяўляюцца клічнымі: Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Якуб Колас). Ах ты фея! Што ж ты нарабіла?! Ты спалохала мне казку, фея! (Ніл Гілевіч). Зара, ярчэй гары! (А. Александровіч).

Падзел сказаў па будове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У залежнасьці асаблівасьцяў будовы сказы бываюць:

  • неразьвітыя й разьвітыя
  • двухстастаўныя й аднасастаўныя
  • поўныя й няпоўныя
  • простыя й складаныя

Неразьвітыя й разьвітыя сказы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неразьвітымі зьяўляюцца сказы без даданых членаў сказа: Расьце дзерава. Вечарэе.
Разьвітыя сказы маюць, апрача галоўных, і даданыя члены сказа: За ноч пабялелі маўклівыя сосны. (С .Грахоўскі). Усе сухія баравіны пакрыты завязьзю суніц. (П. Глебка). Улетку вечарэе позна.

Двухсастаўныя й аднасастаўныя сказы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двухсастаўныя (асабовыя) сказы маюць абодва галоўныя члены (іх саставы): Мы з табою жылі і ў бядзе, і ў нятсачы. (С. Грахоўскі).
Аднасастаўныя — сказы толькі з адным галоўным членам (яго саставам): А на сьвітаньні па суніцы пайшлі з гладышкамі ў гушчар. (С. Грахоўскі). Як хацелася б гэтых пабачыць сяброў: самых сьціплых і самых найлепшых! (Уладзімер Дубоўка). Вячэрняя задумная хвіліна... (Пімен Панчанка).

Поўныя й няпоўныя сказы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поўным называецца сказ, дзе маюцца ўсе члены сказа.
Няпоўным называецца сказ, які ня мае аднаго або некалькіх членаў сказа (пры гэтым яны лёгка аднаўляюцца ў галаве чалавека без дадатковага тлумачэньня зьместу сказа): А рыбакам прысьніцца мора. Вандроўнікам — турысцкі шлях. (Пятрусь Броўка). А чаго ён да цябе заходзіў? — Наконт брата. (Кузьма Чорны). Другі сказ у двух выпадках — няпоўны.

Простыя й складаныя сказы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Просты сказ мае адну сярэдзіну (граматычную аснову): Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, баравое жыцьцё аглядае. (А. Александровіч).
Складаны сказ мае два або болей сярэдзінаў (граматычных асноў), дзе кожны састаўны член — просты сказ: Зямля жыве: у бераг б'юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі... (С. Грахоўскі).

Віды сувязі слоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Віды сувязі слоў

Словы цесна зьвязаныя паміж сабою. Існуе два віды сувязі слоў:

  • злучэньне
  • падпарадкаваньне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 431. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)