Перайсьці да зьместу

Пунктуацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пунктуа́цыя (па-лацінску: punctuatio: ад punctum — «кропка») — унармаваная сыстэма правілаў ужываньня на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзяленьня тэксту адпаведна ягоным лягічных, сынтаксічных ды інтанацыйных асаблівасьцяў.

Табліца знакаў пунктуацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сымбаль НазваФункцыя
. кропкаСканчае сказы, пазначае скарачэньні.
, коскаАддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элемэнтаў у пералічэньні, звароты.
; кропка з коскайФункцыянальна падобная да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі.
: дзьвюхкроп’еАддзяляе сказ ці ягоную частку, якая разьвівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове.
! клічнікСканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ.
? пытальнікПаказвае на сказ, які мае ў сабе пытаньне.
працяжнікАддзяляе галоўныя часткі сказу, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказу, частку дыялёгу, паказвае паўзу ў дзеяньні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропустамі.
злучокЗлучае цесна зьвязаныя словы, у канцы радку азначае перанос слова. Пішацца бяз пропустаў.
' шматкроп’еАзначае няскончаны, абарваны сказ.
«» „“‘ "" двукосьсеАзначае простую мову, цытаты і пад.
апостраф
() [] {} 〈〉 дужкіАзначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту.
/ касая рыскаАддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы.

Кропка, коска, клічнік, пытальнік, дзьвюхкроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасьля слова, пасьля чаго робіцца пропуст. Тэкст у дужках альбо двукосьсі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксьце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропусты не ўстаўляюцца.