Ампэрсанд
& | |
![]() | |
Іншыя назвы | Знак «і» |
---|---|
Зьвесткі | |
Юнікод | U+0026 |
HTML |
&, & |
UTF-16 | 0x26 |
URL-код | %26 |
Глядзіце таксама: | |
@ # № ¤ | & + ± ∓ − _ * ⁂ ★ ※ † ‡ ◊ ! ¡ ? ⸮ ¿ ‽ ⸘ ~ ` ‐ ⹀ ⸗ . , ’ • ‣ ⁃ .... … : ; · √ ∛ ∜ π Π ÷ × § ¶ ^ ^ « ° » < = ␢ > ∅ ∆ ∇ ∈ ∉ ∞ ≠ ≈ ≍ ≣ ≎ ≏ ≐ ≑ ≒ ‾ ‿ ⁀ ( / \ ) % ‰ ‱ ℅ ½ ⅓ ¼ © 🄯 ® ™ | |
Сымбалі валют: | |
₳ ฿ Br ₵ ¢ ₡ ₢ R$ ₠ $ ₫ ₹ ৳ ₯ € £ ƒ ₣ ₲ ₴ ₭ ₥ ₦ ₧ ₱ ₽ ₶ ₰ ₨ ₪ ₮ ₸ ₩ ¥ ៛ ֏ ﷼ ₼ | |
Дыякрытычныя знакі: | |
` ´ ˆ ¯ ˘ ˙ ◌͘ ◌̣ ¨ ◌̈ ◌̉ ˚ ˝ ˇ ◌̍ ◌̎ ◌̏ ◌̐ ◌̑ ◌̒ ◌̓ ◌̔ ◌̕ ˎ ˏ ◌̘ ◌̙ ◌̚ ◌̛ ◌̝ ◌̞ ◌̟ ˗ ◌̡ ◌̢ ◌̤ ˳ ◌̦ ◌̧ ◌̨ ◌̩ ◌̪ ˬ ˰ ◌̮ ◌̯ ˷ ˍ ◌̴ ◌̵ ◌̶ ◌̷ ◌̸ ◌̺ |
Ампэрсанд (&, U+0026), таксама вядомы як «знак і», уяўляе сабой лагаграму ⟨&⟩, якая прадстаўляе злучнік «і». Ампэрсанд ўзьнік як лігатура літар et — па-беларуску: ⟨і⟩ альбо ⟨й⟩.
Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Традыцыйна ў ангельскай мове пры вымаўленьні любая літара, якая таксама магла выкарыстоўвацца як слова сама па сабе (⟨a⟩, ⟨i⟩ і ⟨o⟩), мела прэфікс лацінскага выразу per se («сама па сабе»), напрыклад, «per se A»[1][2][3]. Таксама была звычайнай практыкай дадаваць знак & у канцы альфабэту, гэта была 27-я літара, якая выстаўлялася як лацінскае et, ці пазьней па-ангельску — and. У выніку, альфабэт заканчваўся на «X, Y, Z, and per se and». Гэтая апошняя фраза звычайна замянялася на «ampersand», і гэты тэрмін увайшоў ва ўжытак ангельскае мовы ў 1837 годзе.
«Тэрмін ампэрсанд зьяўляецца скажэньнем and per se and, што літаральна азначае & сам па сабе. Сымбаль & паходзіць ад лігатуры ET альбо et, якая зьяўляецца лацінскім словам, якое пазначае „і“.»— Джэфры Глейстэр, Glossary of the Book[4]
Ужо сьцьвярджалася, што Андрэ-Мары Ампэр (André-Marie Ampère) выкарыстаў гэты сымбаль у сваіх шырока распаўсюджаных публікацыях і што людзі сталі называць новую форму «Ampère's and».
Гісторыя й выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сучаснасьці ампэрсанд выкарыстоўваецца ў мовах, дзе злучнік «і» («й») ёсьць дзьвюма й больш літарамі. У беларускай мове патрэбы выкарыстоўваць ⟨&⟩ няма, але выкарыстоўваць яго можна.
Ампэрсанд выкарыстоўваюць розныя кампаніі, напрыклад Johnson & Johnson, Dolce & Gabbana; яго выкарыстоўваюць у абрэвіятурах (ува ангельскай і інш. мовах): P&O («Peninsular and Oriental»).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нэйрс, Робэрт A Glossary. — Cambridge University Press, 2011. — P. 1. — ISBN 9781108035996
- ^ The ampersand word-detective Архіўная копія ад 8 May 2008 г.
- ^ The Ampersand & More merriam-webster Архіўная копія ад 28 March 2014 г.
- ^ Глейстэр, Джэфры Ashall Glossary of the Book. — London: George Allen & Unwin, 1960. cited in The ampersand Adobe Fonts. Adobe Systems. Архіўная копія ад 13 January 2013 г.