Згарда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Згарда
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Крапівенскі
Плошча: 0,6 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 32 чал.
шчыльнасьць: 53,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211021[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′42″ пн. ш. 30°34′25″ у. д. / 54.495° пн. ш. 30.57361° у. д. / 54.495; 30.57361Каардынаты: 54°29′42″ пн. ш. 30°34′25″ у. д. / 54.495° пн. ш. 30.57361° у. д. / 54.495; 30.57361
Згарда на мапе Беларусі ±
Згарда
Згарда
Згарда
Згарда
Згарда
Згарда

Зга́рда[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 кілямэтраў на ўсход ад Воршы і за 3 кілямэтры на поўдзень ад аўтадарогі ВоршаДуброўнаМ1 (Р22). Згарда ўваходзіць у склад Крапівенскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згарда Аршанскага павету пазначаная на мапе 1790 году. Гэта было звычайнае сельскае паселішча. Зямля належала царкве. У 19 стагодзьдзі — пачатку 20 стагодзьдзя ўваходзіла ў склад Пагляёўскай воласьці Горацкага павету[3]. Належала Мянжынскім[3]. У 1879 годзе ўзгадваецца хлебазапасная крама[3]. У 1905 годзе сяляне скардзіліся цару на эксплюатацыю панамі[3]. У 1910 годзе вёска мела 551 дзесяціну зямлі, у тым ліку 22 дзесяціны леса[3]. У чэрвені 1944 году гітлераўцы спалілі вёску і забілі 8 жыхароў[3]. Паводле стану на 1 студзеня 1998 году 64 жыхары[3]. Магіла палкоўніка В. А. Курмінскага, які загінуў у ліпені 1941 году[3].


Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынаміка насельніцтва наступная[3]:

  • 1898 год — каля 140 жыхароў
  • 1910 год — 313 жыхароў
  • 1940 год — 172 жыхары
  • 1998 год — 64 жыхары
  • 1999 год — 59 жыхароў
  • 2010 год — 32 жыхары

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Магіла палкоўніка Веніаміна Курмінскага. Загінуў у ліпені 1941 году.[4] У 1973 годзе на магіле пастаўлены абэліск.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. ^ а б в г д е ё ж з Згарда // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Менск: БелЭн, 2000. С. 500.
  4. ^ Казанцев В. Ю. «Восемнадцатая дивизия». Казань, Таткнигоиздат, 1968.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]