Перайсьці да зьместу

Шатравіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шатравіна
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Крапівенскі
Насельніцтва (2020)
колькасьць: 18 чал.
колькасьць двароў: 37
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211020[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′15″ пн. ш. 30°31′45″ у. д. / 54.50417° пн. ш. 30.52917° у. д. / 54.50417; 30.52917Каардынаты: 54°30′15″ пн. ш. 30°31′45″ у. д. / 54.50417° пн. ш. 30.52917° у. д. / 54.50417; 30.52917
Шатравіна на мапе Беларусі ±
Шатравіна
Шатравіна
Шатравіна
Шатравіна
Шатравіна
Шатравіна

Шатра́віна[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на ўсход ад Воршы і за 1 кілямэтар на поўдзень ад аўтадарогі ВоршаДуброўнаМ1 (Р22). Шатравіна ўваходзіць у склад Крапівенскага сельсавету.

Першыя звесткі напрыканцы 18 ст. Вядома як в. Шатровіна (Шетравіна). Колішняе ўладанне Л.Сапегі у складзе маёнтка Дуброўна ў Аршанскім павеце. З часу 1-га падзелу Рэчы Паспалітай - у складзе Аршанскага павета Магілёўскай губ. Расейскай Імперыі, належыла Кацярыне Грынкевіч (Грыневіч?).[3] З 2-й пал.19 ст. ў Пугляёўскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губ., уваходзіла ў маёнтак Грэкаўка кн. Любамірскіх, потым належыла Вальсу фон Шпрык. Па звестках 1892 г. - ліфляндскім дваранам Альфрэду і Геральду Вільгельмавічам фон Валь і Аляксандру фон Шмрок.[4] З'яўлялася цэнтрам Шатравінскага сельскага т-ва. Меўся хлебазапасны магазін. У 1915 г. меліся 2 прыватныя пасекі з 15 вуллямі. У 1919 г. перададзена ў Аршанскі раён. З сакавіка 1924 г. паселішча ў БССР. У Вял. Айч. вайну загінулі 10 жыхароў вёскі.

  • 1777 год — 8 душ хрысціян[3]
  • 1783 год — 4 двары, 11 рэвізскіх душ мужчынскага і 11 жаночага полу
  • 1857 год — 59 душ[5]
  • 1881 год — 27 сялян
  • 1910 год — 20 двароў, 127 жыхароў[6]
  • 1915 год — 20 двароў, 130 жыхароў
  • 1926 год — 30 двароў, 151 жыхар
  • 1959 год — 167 жыхароў
  • 1998 год — 21 двор, 39 жыхароў
  • 1999 год — 47 чалавек
  • 2010 год — 37 чалавек
  • 2017 год — 37 гаспадарак, 21 пастаянны жыхар[4]
  • 2020 год — 37 гаспадарак, 18 пастаянных жыхароў
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. ^ а б Ведомость о дворянах Могилёвской губернии 1777 г. стр.21
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. т.10 Віцебская вобласць. Кн.1 Мінск:Беларуская Энцыклапедыя ім.Петруся Броўкі, 2018
  5. ^ Список населённых мест Могилёвской губернии 1857 г. стр.345
  6. ^ Список населённых мест Могилёвской губернии 1910 г. под редакцией Г.П. Пожарова стр..60