Застарыньне (Берасьцейская вобласьць)
| Застарыньне лац. Zastaryńnie | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Баранавіцкі |
| Сельсавет | Пачапаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′09″ пн. ш. 25°50′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 243 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 163 |
| Паштовы індэкс | 225344[1] |
| СААТА | 1204883056 |
| Нумарны знак | 1 |
| Застарыньне на мапе Беларусі ± Застарыньне | |
Застары́ньне[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Відароўцы. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Баранавічаў і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1909 год Застарыньне ўваходзіла ў склад Пачапаўскай воласьці Наваградзкага павету (Менская губэрня).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Застарыньне абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Застарыньне апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пачапаўскай гміне Наваградзкага павету (Палескае ваяводзтва).
У 1939 годзе Застарыньне ўвайшло ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў складзе Гарадзішчанскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам Застарынскага сельсавету.
У нямецка-савецкую вайну пры канцы чэрвеня 1941 году патрапіла пад нямецкую акупацыю[3]. 1 траўня 1943 году савецкія партызаны з атрада імя Суворава правялі ў Застарыньні сход. У вёсцы заначавала каля 15 партызанаў. 2 траўня 1943 году нямецкія карнікі з 57-га батальёна спалілі і расстралялі з кулямётаў 387 вяскоўцаў, зь якіх 70 дзяцей. Па 15-20 чалавек зганялі ў дамы, якія падвапльвалі. Агулам спалілі 108 двароў. 9 ліпеня 1944 году вёску занялі савецкія войскі.
Па вайне вёску адрадзілі. У Застарыньні разьмясьцілі цэнтар саўгасу[5]. Ад 8 студзеня 1954 году Застарыньне ўвайшло ў склад Берасьцейскай вобласьці. Ад 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1956 году вёска перастала быць цэнтрам сельсавету. У 1998 годзе працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт і сярэдняя школа[3]. На 2013 год дзейнічала базавая школа[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 402 жыхары і 74 двары; 1921 год — 260 жыхароў і 42 дамы; 1940 год — 412 жыхароў і 115 гаспадарак; 1959 год — 392 жыхары; 1998 год — 315 жыхароў і 78 двароў[3]; 1999 год — 325 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 304 жыхары і 117 гаспадарак; 2010 год — 243 чалавекі
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2019 год працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі «Белпошта» (Палявая вул.), фэльчарска-акушэрскі пункт і базавая школа[5]. Таксама ў вёсцы месьціліся брацкая магіла партызанаў і магіла ахвяраў фашызму[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Баранавіцкі раён // УП «Белпошта», 2019 г. Праверана 20 лістапада 2019 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 74.
- 1 2 3 4 5 Дулеба Г. Баранавіцкі раён (Застарыньне) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 3, кн. 1. Берасьцейская вобласьць. — С. 46. — 528 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0373-X
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- 1 2 3 Сьвятлана Яскевіч. Застарынская «рана» // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.