Голевічы
Голевічы лац. Holevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Пачапаўскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
СААТА: | 1204883026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′37″ пн. ш. 25°51′59″ у. д. / 53.37694° пн. ш. 25.86639° у. д.Каардынаты: 53°22′37″ пн. ш. 25°51′59″ у. д. / 53.37694° пн. ш. 25.86639° у. д. |
± Голевічы |
Го́левічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сваротвы. Уваходзяць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца 40 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Голевічы (Hoylewicze) ёсьць у сьпісе вёсак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Голевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні.
У пачатку ХХ стагодзьдзя вёска Пачапаўскай воласьці, налічвала 37 двароў[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Голевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Голевічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пачапаўскай гміне Наваградзкага павету.
У 1939 годзе Голевічы ўвайшлі ў БССР. На 1 студзеня 1998 году тут было 39 двароў, працавала крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 272 чал.; 1998 год — 68 чал.; 1999 год — 65 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 31 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 74.
- ^ Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
- ^ Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. [4], 232 с.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.