Галынка (Пачапаўскі сельсавет)
Галынка лац. Hałynka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Пачапаўскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225324 |
СААТА: | 1204883031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′10″ пн. ш. 25°49′33″ у. д. / 53.30278° пн. ш. 25.82583° у. д.Каардынаты: 53°18′10″ пн. ш. 25°49′33″ у. д. / 53.30278° пн. ш. 25.82583° у. д. |
± Галынка |
Галы́нка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Галынкі. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 239 км ад Берасьця, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы (лінія Баранавічы — Ліда).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Галынка (Holynia) ёсьць у сьпісе вёсак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Галынка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. На 1909 год вёска ў Пачапаўскай воласьці налічвала 21 двор[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галынка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Галынка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У міжваенны час існавалі Галынка Вялікая, вёска і Галынка Малая, асада гміны вясковай Пачапава Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР. Паводле перапісу 1959 году, існавалі дзьве вёскі — Вялікая Галынка і Малая Галынка, якія разам налічвалі 259 жыхароў. Пазьней яны зьліліся ў адну вёску Галынка. На 1998 год у вёсцы было 48 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 143 чал.; 1959 год — 259 чал. у Вялікай Галынцы і Малой Галынцы; 1998 год — 60 чал.; 1999 год — 53 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 21 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 74.
- ^ Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг."/ Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
- ^ Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. [4], 232 с.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.