Вінаградаў
Выгляд
| Вінаградаў лац. Vinahradaŭ | |||||
| укр. Виноградів | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1262 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Закарпацкая | ||||
| Раён: | Вінаградаўскі | ||||
| Плошча: | 32,09 км² | ||||
| Вышыня: | 134 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2023) | |||||
| колькасьць: | 23 000 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 716,73 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +380 3143 | ||||
| Паштовы індэкс: | 90300 | ||||
| КОАТУУ: | 2121210100 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°8′23″ пн. ш. 23°1′59″ у. д. / 48.13972° пн. ш. 23.03306° у. д.Каардынаты: 48°8′23″ пн. ш. 23°1′59″ у. д. / 48.13972° пн. ш. 23.03306° у. д. | ||||
Вінаградаў на мапе Ўкраіны Вінаградаў | |||||
| http://www.rada.vynogradiv.com.ua/ | |||||
Вінагра́даў (па-ўкраінску: Виноградів; да 1946 году — Сэўлюш) — раённы горад у Закарпацкай вобласьці ва Ўкраіне. Разьмешчаны на правым беразе ракі Цісы пад Чорнай гарой, на якой вырошчваецца вінаград. Плошча гораду — 50,6 тыс. км². Колькасьць насельніцтва — блізу 26 000 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўзгадваецца ў 1262 годзе.
Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінаградаўскі замак (іншая назва - Канькаўскі замак) - замак у Закарпацьці, помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня. Разьмешчаны на ўсходняй ускраіне Вінаградава, ля падножжа Чорнай Гары.
- Палац Перені — былы палац і парк барона Жыгманду Пэрэні, помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня.
- Узьнясенскі касьцёл — помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня. Будынак быў узьведзены ў 13 -15 стагодзьдзях, зьведаў некалькі перабудоў.
- Кляштар францысканцаў — помнік сакральнай архітэктуры, комплекс якога ўключае касьцёл 1516 году і прыбудаваны да касьцёла двухпавярховы будынак кельлі. Помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня.
- Рэфармацкі касьцёл — каменны будынак, пабудаваны ў 1828-1872 гг. На фасадзе захаваліся архітэктурныя дэталі і элемэнты дэкору, у тым ліку портык над уваходам, мэталічная брама і арачны ўваход.
- Скульптура анёла-ахоўніка горада, усталяваная перад будынкам мясцовай рады, грэка-каталіцкай царквой (1796), а таксама былой сінагогай (XІX стагодзьдзе).
іншыя помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міні-скульптура саляному шахтару ў межах турыстычнага маршруту "Саляны шлях Закарпацьця". Знаходзіцца ў Канькаўскім замку.