Перайсьці да зьместу

Завугольле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завугольле, трансьліт. Zavuhollie
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Мядзельскі
Сельсавет Крывіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°49′16″ пн. ш. 27°13′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 25 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1797
Паштовы індэкс 222376
СААТА 6240857018
Нумарны знак 5
Завугольле на мапе Беларусі ±
Завугольле
Завугольле
Завугольле
Завугольле
Завугольле
Завугольле

Завуго́льле[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

У 1904 годзе вартоўня Жасьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 7 жыхароў.

У 1921 годзе засьценак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 году Пастаўскага) паветаў Віленскага ваяводзтва, 9 двароў, 65 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.

У верасьні 1943 году гітлераўцы спалілі вёску (23 двары). Пасьля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена.

У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Суворава. Пазьней вёска ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

  • 1931 год — 15 двароў, 98 жыхароў (1931)[4]
  • 1960 год — 81 жыхар
  • 1979 год — 23 двары, 33 жыхары
  • 2009 год — 25 чалавек[5]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
  5. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі