Перайсьці да зьместу

Вераб’і (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вераб’і
трансьліт. Vierabji
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Крывіцкі
Насельніцтва: 112 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222376
СААТА: 6240857009
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′38″ пн. ш. 27°22′2″ у. д. / 54.81056° пн. ш. 27.36722° у. д. / 54.81056; 27.36722Каардынаты: 54°48′38″ пн. ш. 27°22′2″ у. д. / 54.81056° пн. ш. 27.36722° у. д. / 54.81056; 27.36722
Вераб’і на мапе Беларусі ±
Вераб’і
Вераб’і
Вераб’і
Вераб’і
Вераб’і
Вераб’і

Вераб’і́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

У 1848 годзе вёска аднайменнага фальварку маёнтку Будслаў Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 58 жыхароў. Фальварак меў 7 дваровых сялян, дом аканома, гумно, жывёльны двор, стайню. У 1868 годзе існавалі 2 вёскі (49 і 69 жыхароў) і фальварак (21 жыхар). У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі былі прыватны фальварак (16 жыхароў) і вёска (217 жыхароў) у складзе Будслаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні.

У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У вёсцы было 55 двароў, 257 жыхароў; у сядзібе — 3 двары, 33 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска — цэнтар Вераб’ёўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей, з 27 сакавіка 1959 году ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.

У сьнежні 1949 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас «Маладая гвардыя», да 06.02.1975 г. вёска — цэнтар узбуйненага калгасу з той жа назвай. З 1975 году — калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

  • 1960 год — 259 жыхароў
  • 1997 год — 72 двары, 135 жыхароў
  • 2009 год — 112 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. ^ Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі