Перайсьці да зьместу

Грыбкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грыбкі
лац. Hrybki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Мядзельскі
Сельсавет Крывіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°50′40″ пн. ш. 27°21′22″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 16 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1797
Паштовы індэкс 222376
СААТА 6240857010
Нумарны знак 5
Грыбкі на мапе Беларусі ±
Грыбкі
Грыбкі
Грыбкі
Грыбкі
Грыбкі
Грыбкі

Грыбкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

У 1868 годзе вёска ў складзе Будслаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні.

У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей, з 27 сакавіка 1959 году ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 году у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Варашылава. Пазьней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 году — калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

  • 1868 год — 8 двароў, 69 жыхароў.
  • 1904 год — 110 жыхароў.
  • 1921 год − 25 двароў, 134 жыхары.
  • 1931 год − 30 двароў, 153 жыхары.
  • 1960 год — 154 жыхары.
  • 1997 год — 21 двор, 33 жыхары.
  • 2009 год — 16 чалавек[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Пастанова выканкаму Маладэчанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  4. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі