Васілеўшчына (Мядзельскі раён)
Васілеўшчына лац. Vasileŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°49′16.00″ пн. ш. 27°20′29.00″ у. д. / 54.8211111° пн. ш. 27.3413889° у. д.Каардынаты: 54°49′16.00″ пн. ш. 27°20′29.00″ у. д. / 54.8211111° пн. ш. 27.3413889° у. д. |
± Васілеўшчына |
Васіле́ўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1848 годзе вёска маёнтка Будслаў Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 68 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласьці Вялейскага павету, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1904 г. 135 жыхароў.
У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вялейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 26 двароў, 167 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 года Маладэчанскай абласьцей, з 27 сакавіка 1959 году ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Заслонава. Пазьней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 году — калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1960 год — 140 жыхары
- 1997 год — 22 двары, 36 жыхароў
- 2009 год — 18 чалавек[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ^ Пастаноыва Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі