Перайсьці да зьместу

Забегі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забегі
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Мядзельскі
Сельсавет Будслаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°50′01″ пн. ш. 27°28′22″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 28 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1797
Паштовы індэкс 222374
Нумарны знак 5
Забегі на мапе Беларусі ±
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі

Забе́гі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

У 1868 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскай губэрні, 6 двароў, 48 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 103 жыхары.

У 1921 годзе вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 20 двароў, 114 жыхароў.

З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1965 годзе вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 1991 году — калгасу «Будслаўскі».

  • 1960 год — 118 жыхары
  • 1997 год — 29 двароў, 51 жыхар
  • 2009 год — 28 чалавек[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Пастанова выканкаму Маладзечанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі